«Я́ЗВІНСКІЯ ЎЗО́РЫ».

бел. сцэнічны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп хуткі. Выконваецца мяшаным ці жаночым складам. Кампазіцыя танца вызначаецца разнастайнасцю прасторавых харэаграфічных малюнкаў, якія нагадваюць арнаментальныя ўзоры, уласцівыя творам майстрых ткацтва в. Язвіна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. Створаны ў 1965 балетмайстрам В.​Партным (муз. Б.​Насоўскага) для Віцебскага нар. ансамбля танца «Колас».

т. 18, кн. 1, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)